У Беластоку традыцыйна 25-га кожнага месяца праходзіць акцыя салідарнасці са зняволенымі дзеячамі Саюзу палякаў у Беларусі – Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс. Прайшла такая акцыя і 25 лютага, як заўсёды побач з помнкам Ежы Папялушку, дзе таксама ўсталяваны банер з выявамі Пачобута і Борыс. На акцыю прыйшло каля 30 чалавек – грамадскія актывісты і журналісты – беларусы і палякі.

Адкрыў акцыю Ян Роман
Выступае Марына Цішкоўская
Выступае Анна Кетліньска