У Гародні 27 лютага людзі збіраліся ля выбарчых участкаў, тым самым выказваючы сваю нязгоду з гэтай фальшывай кампаніяй. Паколькі значная частка выбарчых участкаў размяшчаецца ў школах, то затрыманні адбываліся якраз каля школаў.
Вядома, што людзей затрымлівалі каля наступных устноваў адукацыі:
СШ № 18,
СШ №8,
СШ №37,
СШ №27,
гімназіі №2
ОМОН таксама прыязджаў да школы №32, дзе як памятна, адбываліся значныя пратэсты ў 2020 годзе.
Вядома таксама, што ў абед адну дзяўчыну, якая пікетавала, на вуліцы Савецкай, таксама затрымалі.
Вядомыя прозвішчы затрыманых у Гародні:
Антонава Наталля
Бажуткіна Галіна
Башан Андрэй
Бяланаў Пётр
Віхарава Алена
Гаўрыленка Уладзімір
Ермаловіч Васіль
Ермаловіч Вера
Завацкая Дар’я
Мазуркевіч Барбара
Плятнёў Максім
Салаш Дзмітрый
Седышова Марыя
Трус Алена
