У Гародні 28 лютага затрымалі Ніну Марціросаву, вядомую і паважаную ў горадзе над Нёманам жанчыну.

Пра затрыманне паведаміла яе дачка Надзея. Па ўсёй верагоднасці на Ніну Марціросаву склалі пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Цяпер яе чакае адміністрацыйны суд.