Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозвішчы 2300 чалавек , чый крымінальны пераслед звязаны з выбарчай кампаніяй 2020 года і падзеямі пасля яе.

Аднак вядома, што гэтых людзей нашмат больш — у верасні 2021 СК паведамляў пра «больш за 5000 злачынстваў, звязаных з выбарамі і пратэстамі».

«Вясна» просяць усіх, хто ведае імёны людзей асуджаных за палітыку ці супраць якіх вядуцца крымінальныя справы, паведамляць іх праваабаронцам. Таксама, калі ласка, паведамляйце пра вынікі судовых пасяджэнняў супраць такіх людзей.

✍️Пішыце нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS і @SosViasna