Беларусы Польшчы выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі свой рашучы пратэст супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву.

Зварот беларусаў Польшчы да ўкраінцаў

Мы, беларусы Польшчы, супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву.

Незалежна ад таго, ці то нашы продкі стагоддзямі жылі на Падляшшы і нашай радзімай з’яўляецца Польшча, ці то мы тут нядаўна знайшлі свой другі дом, а часта і прытулак – сёння мы адчуваем сябе адзіным народам і разам гаворым НЕ ВАЙНЕ!

Агрэсія супраць Украіны – гэта непрымальнае злачынства. Гэта таксама пагражае бяспецы ў Еўропе і ў свеце. Гэта парушэнне ўсіх дэмакратычных законаў і прынцыпаў.

Мы таксама катэгарычна супраць таго, каб дзеянні нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі былі названы „беларускімі”. Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, розных нацыянальнасцей, зрабілі свой выбар у 2020 годзе — Лукашэнка страціў права прадстаўляць нашу дзяржаву. Таксама мы, беларусы – польскія грамадзяне, нязгодныя з такім вобразам нашай нацыі! Трэба называць рэчы сваімі імёнамі – гэта не беларусы ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны, а дыктатар і яго прыхвасні незаконна прадставілі тэрыторыю Беларусі, якая выкарыстоўваецца рускімі акупантамі супраць мірнай і дэмакратычнай Украіны і ўкраінскага народа. Гэта не расейцы агрэсары, а службы Пуціна, гэта не чачэнцы ваююць з украінцамі, але кадыраўцы.

Мы заклікаем усе міжнародныя арганізацыі, усе дзяржавы, зрабіць усё, што магчымае, што ад іх залежыць, каб спыніць злачынцаў.

Мы таксама просім СМІ растлумачыць сітуацыю Беларусі ў гэтым канфлікце. Сотні тысяч беларусаў па ўсім свеце кожны дзень выходзяць на вуліцы, каб пратэставаць супраць гэтай вайны, як раней яны пратэставалі супраць дыктатуры ў Беларусі. Тысячы з іх цяпер актыўна ўдзельнічаюць у дапамозе Украіне і далучаюцца да груп валанцёраў, арганізоўваючы дапамогу і ахвяруючы грошы Украіне. Трэба паказаць рэальны вобраз беларусаў!

Браты-ўкраінцы! Мы заўсёды падтрымлівалі вашы намаганні жыць у дэмакратыі і міры ў вашай уласнай краіне. І мы ніколі не спынім гэта рабіць! Мы былі, ёсць і будзем падтрымліваць Вас і змагацца разам з Вамі за незалежную і дэмакратычную Украіну! Бо аб’яднаная Украіна — гэта таксама незалежная Беларусь і бяспечны свет!

Слава Україні! Жыве Беларусь!

Białoruskie organizacje w Polsce / Беларускія арганізацыі Польшчы:

Fundacja TUTAKA (Białystok) / Фонд TUTAKA (Беласток)

Rada Programowa Tygodnika Białorusinów w Polsce “Niwa” / Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”

Związek Białoruski w RP / Беларускі Саюз у РП

Stowarzyszenie Na Rzecz Dzieci i Młodzieży Uczących się Języka Białoruskiego „AB-BA” / Аб’яднанне ў Карысць Дзяцей і Моладзі, Якія Вывучаюць Беларускую Мову „АБ-БА”

Białoruskie Towarzystwo Historyczne / Беларускае Гістарычнае Таварыства

Fundacja Kamunikat.org / Фонд Kamunikat.org

Fundacja Białoruś 2020 (Białystok) / Фонд Беларусь 2020 (Беласток)

Centrum Edukacji i Promocji Kultury Białoruskiej w Szczytach / Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах

Białoruskie Zrzeszenie Studentów / Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў

Fundacja Villa Sokrates (Krynki) / Фонд Villa Sokrates (Крынкі)

Fundacja „Białorusini w Łodzi” / Фонд “Беларусы ў Лодзі”

Sustainable Strategies Network Białoruska Diaspora Białegostoku / Беларуская Дыяспара Беластока

Fundacja “Za Wolność Waszą i Naszą” (Wrocław, Polska) / Фонд “За Вольнасць Вашую і Нашую” (Уроцлаў, Польшча)

Fundacja ONI — TO MY/ Фонд ЯНЫ — ГЭТА МЫ

Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskich w Polsce / Асацыяцыя беларускіх журналістаў у Польшчы

Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku / Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку

Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach / Асацыяцыя „Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах”

Fundacja Żywy (Warszawa) / Фонд “Żyvi” (Варшава)

Inicjatywa FreeShop Partyzantka (Warszawa) / Iнiцыятыва “FreeShop Partyzanka” (Варшава)

Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności (Wrocław) / Cуполка беларусаў Уроцлава (Уроцлаў)

Inicjatywa Partyzanka / Инициатива Партизанка

Stowarzyszenie Białorusinów Poznania/ Товарищество белорусов в Познани

Białoruskie Towarzystwo Kulturalne „Chatka” / Беларускае культурнае таварыства “Хатка”

Białorusini Kujawsko-Pomorscy / Беларусы Куяўска-Паморскага ваяводства

Inicjatywa Obywatelska Szczecin 646 / Грамадская ініцыятыва Шчэцін 646

Centrum Białoruskiej Solidarności / Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Białoruski Dom w Warszawie / Беларускі Дом у Варшаве

Fundacja Charytatywna “Kraj Do Życia” / Дабрачынны фонд “Краіна для жыцця”

Białoruskie Towarzystwo Społeczno — Kulturalne / Беларускае грамадска — культурнае таварыства

Narodowy Zarząd Antykryzysowy (NAU) / Народнае Антыкрызіснае Упраўленне (НАУ)

Paweł Łatuszka / Павел Латушка