3 сакавіка многім жыхарам Ліды ішлі тэлефанаванні з мясцовага РАУСу з “запрашэннем” прыйсці на размову. Пасля таго ў многіх праходзілі ператрусы па месцы рэгістрыцыі ці пражывання. Такое паляванне ідзе на людзей ў звязку пэўнымі дзеяннямі ці дыверсіямі на беларускай чыгунцы, калі блакуюцца пуці для праезду расейскай ваеннай тэхнікі.

Пры ператрусаў, аднак, “праваахоўнікаў” цікавіць усё, за што чалавека можна прыцягнуць да адміністрацыйнай альбо нават крымінальнай адказнасці – шукаюць нацыянальную сімволіку, правяраюць кампутары і тэлефоны з пошукам падпісак людзей на “экстрэмісцкія” каналы, адсочваюць перамосты, лайкі, каментары ў сацсетках, паведамляе тэлеграм-канал “Задержания, суды в Лиде”.