Амаль год (359 дзён) гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі турмы. 172 дні ён без лістоў.

Учора скончыўся тэрмін чарговага, на гэты раз 10-дзённага катаваньня, палітвязня Дзяніса Івашына карцарам.

Жонка палітвязня Вольга Івашына спадзяецца, што ні адміністрацыя турмы, ні “сьледчы” ворган для яго ня выдумалі чагосьці дадатковага і Дзяніса перавялі ў звычайную камеру.