Стала вядома пра новую крымінальную справу на Гарадзеншчыне. ГУБАЗіК затрымаў 32-гадовага Сяргея Нялепку.

Затрыманага прымусілі запісаць так званае “пакаяннае відэа”. Нялепка сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю праз інтэрнэт у плане “Перамога” і ўдзел у “экстрэмісцкіх” чатах. Нібыта ён заклікаў да гвалту над “праваахоўнікамі”

У гэтай справе фігуруюць ажно чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу – 130, 361-1, 366 и 367 УК.