Праваабаронцам стала вядома, што 9 сакавіка ўвечары з гомельскай калоніі вызваляюць лідзянку Настассю Ярашэвіч Пакуль невядома, ці яе памілуюць ці проста зменяць від пакарання.

Настасся Ярашэвіч — 20-гадовая жыхарка Ліды, асуджаная да 2 гадоў калоніі за «гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» (паводле артыкулу 364 КК).

Паводле абвінавачання, дзяўчына хацела перашкодзіць міліцыянтам затрымаць невядомага мужчыну: яна сарвала пагоны ў двух міліцыянтаў, а аднаму нібыта яшчэ і ўдарыла па галаве.