Вось і яна ― смерць-вай­на. Заг­ру­ка­ла ва ўкра­ін­скія да­мы, сэр­цы, ду­шы. Сві­стам бомб, сна­ра­даў, гу­кам сі­рэн і аў­та­мат­ных чэр­гаў. За­га­ла­сі­ла пла­чам, сля­за­мі, рос­пач­чу ўкра­ін­ска­га на­ро­да і ча­ла­ве­ча­га ро­ду. Сплы­вае кры­вёй, ду­хоў­ны­мі і ма­тэ­ры­яль­ны­мі ра­на­мі. Па­ма­лень­ку пад­паль­вае ўвесь свет. Ус­пых­ну­ла сва­ёй бяз­лі­тас­нас­цю з па­вет­ра, зям­лі, ва­ды і нет­раў дык­та­та­раў-псі­ха­па­таў. Пад паг­ро­зай ад іх ша­лен­ства ўжо не толь­кі ўкра­ін­скі свет. Тым не­лю­дзям увесь мір ста­но­віц­ца ўяў­ляль­ным для зніш­чэн­ня сва­і­мі атам­ны­мі цац­ка­мі! Усё жы­вое і зям­ное мо­гуць сцер­ці ў пыл у імя свай­го па­лі­тыч­на­га дзе­ян­ня і псі­хіч­най хва­ро­бы ― ня­на­віс­ці. А ўсё ў ча­кан­ні сва­іх бя­скон­цых тры­ум­фаў і па­рад. Ня­важ­на чы­ім і якім ат­рым­лі­ва­ец­ца гэ­та кош­там.Та­му для дык­та­та­раў без роз­ні­цы хто апы­нец­ца ў за­лож­ні­ках ― свае на­ро­ды, по­тым су­се­дзі, а за­тым і ўсё ча­ла­ве­цтва.

Толь­кі дзе­ля Бо­га ім яш­чэ не за­мах­нуц­ца твар у твар, бо ж у кос­ма­се ня­ма кан­к­рэт­на­га ад­ра­су, па якім мож­на за­пус­ціць сваю су­пер­тай­ную між­га­лак­тыч­ную зброю, бо між­кан­ты­нен­таль­най мо­гуць без сум­нен­няў па­кон­чыць з Зям­лёй. А наш Уся­выш­ні на шчас­це не бач­ны і не чут­ны ва ўсіх дык­та­тар­скіх кас­міч­ных і зям­ных прас­луш­ках і спа­да­рож­ні­ка­вых на­зі­ран­ках. Мо та­му ў дык­та­та­раў па­чы­нае за­ні­каць па­чуц­цё звы­чай­най пры­стой­нас­ці, ад­каз­нас­ці і бо­я­зі пе­рад су­дом ча­ла­ве­чым і на­ват Бо­жым. Бо ж ча­му не ма­гу я ― зям­ны цар-ула­дар па­слаць кас­міч­най ра­ке­ты з су­пер­дэ­сан­т­ні­ка­мі, каб і ўзяць у па­лон «быц­цам» та­го, ства­раль­ні­ка Су­све­ту і сап­раў­д­на­га і адзі­на­га Гас­па­да­ра на­шых жыц­цяў і смер­цяў? На жаль, так бы­вае, што мно­гія, най­больш фан­та­стыч­ныя лі­та­ра­тур­ныя ці філь­ма­выя сцэ­на­рыі на­конт вой­наў, зла­чын­стваў, эпі­дэ­мій з га­да­мі рап­там ста­но­вяц­ца сты­хій­най на­ту­раль­нас­цю, або адап­ту­юц­ца на пат­рэ­бы дзяр­жаў­на-мі­лі­та­рыс­ц­кіх го­нак, ці лі­да­раў сус­вет­ных фі­нан­са­вых, ме­дыч­ных і су­час­ных ме­ды­яль­ных тэх­на­ло­гій-кар­па­ра­цый. Як ба­чым тут і за­раз на Ук­ра­і­не атам­ныя элек­т­ра­стан­цыі па­чы­на­юць па­па­даць у па­лон ра­сей­цаў. Аказ­ва­ец­ца, што быў гэ­та адзін з важ­ней­шых, стра­тэ­гіч­ных нап­рам­каў спе­ца­пе­ра­цыі крам­лёў­скіх аку­пан­таў.

Вось і та­кая па­тэн­цый­ная зброя зна­хо­дзіц­ца ў ру­ках Пу­ці­на і на бе­ла­ру­скай зям­лі. Атам­ная элек­т­ра­стан­цыя ў Аст­раў­цы гэ­та на сён­няш­ні дзень не рэ­аль­ная, энер­ге­тыч­ная бяс­пе­ка бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду, але чар­го­вая, ядзер­ная кноп­ка, пры да­па­мо­зе якой мож­на шан­та­жа­ваць Еў­ро­пу, асаб­лі­ва на паў­ноч­на-скан­ды­наў­скім на­прам­ку. Са­мае страш­нае, што та­кое мо­жа зда­рыц­ца за­раз, бо, як ві­даць, дык­та­та­рам мо­гуць не зад­ры­жэць ру­кі і ўздры­га­нуць сум­лен­ні пе­рад та­кі­мі ра­шэн­ня­мі. Так­ты­ка спа­ле­най зям­лі ў час па­пя­рэд­ніх, сус­вет­ных вой­наў ― ба­лю­чая спра­ва ў гэ­тай част­цы све­ту. Бе­жан­ства для ўсіх бе­ла­ру­саў у на­шым ге­не­тыч­ным ал­фа­ві­це, на жаль, за­над­та ча­стая, ла­ба­вая су­стрэ­ча з гі­сто­ры­яй.

За­раз тут пра Пу­ці­на, але дык­та­тар Лу­ка­шэн­ка ― ад мо­ман­ту пры­хо­ду да ўла­ды па сён­няш­ні дзень ― за са­мы га­лоў­ны аба­вя­зак пе­рад сва­ім крам­лёў­скі­мі ўла­да­ра­мі мае, бы тая атам­ная зброя, вы­паль­ваць усё бе­ла­ру­скае з ду­ху, ро­ду і па­лі­ты­кі на бе­ла­ру­скай зям­лі. І за гэ­ты ге­на­цыд зроб­ле­ны на­ша­му на­ро­ду Аляк­сан­д­ру Ры­го­ра­ві­чу ёсць у бу­ду­чы­ні толь­кі ад­но мес­ца ― пе­рад су­дом і ў ка­ме­ры. Ста­но­вя­чы­ся рэ­аль­ным, мі­лі­тар­ным хаў­рус­ні­кам Маск­вы ў вай­не з Ук­ра­і­най, ён ця­пер і між­на­род­ны зла­чы­нец. У гэ­ты мо­мант над кра­і­най Бе­ла­русь і яе на­ро­дам з‑за стра­ха­пуд­лі­ва­га дык­та­та­ра па­віс­ла неў­яў­ляль­ная не­бяс­пе­ка. А ма­раль­ную ад­каз­насць за ўсе яго ця­пе­раш­нія зла­чын­ствы му­сяць браць на свае пле­чы і ду­шы са­мі бе­ла­ру­сы.

У вай­ны ня­ма ад­наз­нач­на­га аб­ліч­ча ― жа­но­ча­га, муж­чын­ска­га, бе­жан­ска­га, дзі­ця­ча­га…. Цяр­пен­не і ча­ла­ве­чая дра­ма ― гэ­та маў­к­лі­вы, ці вык­ры­ча­ны боль тых, ка­го яна зак­ра­ну­ла. Тут, на жаль, у боль­шас­ці ах­вя­ры і без­да­па­мож­на прай­г­ра­ныя. Та­му яны з на­мі і на­шы­мі сна­мі ― чэ­ра­па­мі і ра­скі­ну­ты­мі ма­гі­ла­мі. З кры­жа­мі, ці без іх. Вай­на бяз­лі­тас­ная для ўсіх ― для ра­сей­скіх ма­ці за­раз так­са­ма. Ула­дзі­мір Няк­ля­еў дня­мі на­пі­саў та­кія рад­кі:

О, Русь! Ты по­че­му не сод­ро­га­еш­ь­ся,

Ког­да у сы­на спра­ши­ва­ет мать:

«Сы­нок, ты хоть за Ро­ди­ну сра­жа­еш­ь­ся?..»

А он не зна­ет, что в от­вет ска­зать. …

О, Бе­ла­русь! Ка­кое чу­до! Со­суд хру­сталь­ный! Рай­скій сад!…

И из хру­сталь­но­го со­су­да

Ра­ке­ты к Ки­е­ву ле­тят.

Нам не маў­чаць. Не ― вай­не!

Яў­ген Ва­па (Niva nr 11 2022)