У Гародні памёр літаратуразнавец Аляксей Пяткевіч

Педагог, навуковец і прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка ў 1931 годзе ў вёсцы Новы Свержань на Стаўбцоўшчыне. Скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1954), аспірантуру (1957). Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму „Псіхалагічны аналіз і праблема характару ў прозе Кузьмы Чорнага”.

Аляксей Пяткевіч жыў у Гародні з 1957 года. Ён быў адным з ініцыятараў за наданне Гарадзенскаму ўніверсітэту імя выдатнага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, стварэння кафедры беларускай культуры. Там, у Гарадзенскім універсітэце, Аляксей Міхайлавіч адпрацаваў амаль усё сваё жыццё.

Выступаў як крытык і літаратуразнаўца з 1958 года. Выдаў шэраг кніг па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Сярод якіх – «Літаратурная Гродзеншчына», «Людзі культуры Гродзеншчыны», «Старонкі спадчыны», «Слова і кніга Прынёмання», «Аўтографы – разам» і іншыя. Памёр Аляксей Пяткевіч у шпіталі, ён хварэў на каронавірус. Аляксей Пяткевіч быў старэйшым сябрам Гарадзенскай філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў, актыўна браў удзел у творчых сустрэчах і выездах у рэгіёны, быў у эпіцэнтры сяброўскіх кампаній. Шчырыя спачуванні родным і блізкім… Светлая памяць…