Грамадскае аб’яднанне “Towarzystwо Kultury Polskiej Ziemi Lidzkiej” (“Таварыства польскай культуры на Лідчыне”) таксама ліквідаванае ўладамі праз суд.

Арганізацыя знаходзіцца ў працэсе афіцыйнай ліквідацыі з 1 сакавіка паводле рашэння Гарадзенскага абласнога суду.

“Таварыства польскай культуры на Лідчыне” – адна з старэйшых недзяржаўных арганізацый Гарадзеншчыны, яна працавала 27 гадоў. Арганізацыя займалася культурна-асветніцкай дзейнасцю, усталяваннем памятных знакаў і шыльдаў. Сярод іншага – усталяванне памятнай шыльды ксяндзу Станіславу Ішору (расстраляны ў Вільні 24 траўня 1863 за ўдзел у паўстаньні) у касцёле мястэчка Жалудок, шыльды ў касцёле Ішчалны ксяндзу Адаму Фалькоўскаму (расстраляны расейцамі ў Лідзе 10 чэрвеня 1863 г. за чытаньне вернікам паўстанцкага маніфэсту), шыльды Рамуальду Зямацкаму (за чытаньне ў касьцёле Маніфэсту паўстаньня расстраляны расейцамі 24 траўня 1863 г. у Вільні) у касцёле Ваверкі, памятных знакаў у гонар Ігната Дамейкі, Чэслава Нэмана ды іншых.