Стала ведама, што следства па крымінальнай справе праваабарончага цэнтру “Вясна” падоўжана яшчэ на 2 месяцы.

Старшыня „Вясны” Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца пад вартай ужо 245 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікім памеры,  а таксама ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Таксама ведама, што розных людзей надалей актыўна працягваюць выклікаць на допыты па гэтай справе.