У Гародні затрымалі электраманцёра Сяргея Луфярэнку.

У сацыяльных сетках ён нібыта размяшчаў «экстрэмісцкія» матэрыялы, абражаў Лукашэнку і службовых асоб, зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Як сцвярджаюць сілавікі, яму пагражае арт. 361-1 КК РБ «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», мужчына ўзяты пад варту.

Сяргей Луфярэнка ведамы ў Гародні яшчэ з 1990-ых гадоў як удзельнік дэмакратычнага руху.