19 сакавіка ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Украінай. На яе сабралася каля 50 чалавек. Арганізатарамі акцыі выступілі Згуртаванне Украінцаў Падляшша, Беларуская дыяспара ў Беластоку, Беларускія арганізацыі Падляшша. На акцыі было шмат беларускай і ўкраінскай сімволікі.

З беларускіх актывістаў выступілі Ян Абадоўскі, Павел Станкевіч, Сяргей Верамеенка. Была прачытаная адмысловая малітва за Украіну. Беларуская дыяспара анансавала далейшы збор сродкаў і рэчаў на карысць Украіны, а таксама беларусаў, якія змагаюцца ў тэрытарыяльнай абароне.