18 сакавіка ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна адбыўся ператрус.

Стала вядома, чаму сілавікі прыходзілі з ператрусам да мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна
Міліцыянты ў час ператруса наракалі, што дакладная інфармацыя з палітычна матываваных судоў над мазырцамі, на якіх прысутнічае праваабаронца, трапляе ў СМІ — суддзі і пракуроры незадаволеныя гэтым. Паводле следчых, цяпер ім паступіла скарга ад суддзі і памочніка пракурора.
Ператрус у кватэры Целепуна праводзілі супрацоўнікі Следчага камітэта. Гэта ўжо трэці ператрус у розных памяшканнях, якія маюць дачыненне да Уладзіміра — раней абшуквалі ягонае лецішча, кватэру, офіс, які арандавала для працы ягоная нявестка. За тры ператрусы сілавікі забралі ў яго і ягонай сям’і тры тэлефоны, два ноўтбукі і прынтар.
(Крыніца: Палеская Вясна)
Уладзімір Целяпун – адзін з аўтарытэтнейшых рэгіянальных праваабаронцаў Беларусі. Неаднаразова за сваю актыўную праваабарончую дзейнасць і грамадскую пазіцыю пераследаваўся ўладамі.