Стала вядома, што палітзняволены гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут ужо доўгі час не атрымлівае ў турме лісты. Тасама ягонай жонцы Аксане Пачобут перасталі прыходзіць лісты ад мужа. Гэта відавочнае парушэнне правоў вязня на перапіску.

dav

48-гадовы Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ). Прыйшоў у журналістыку ў 2002 годзе. Працаваў у першых незалежных гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niemna («Голас з-над Нёмана»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Magazyn Polski na uchodźstwie, карэспандэнтам выданьня Gazeta Wyborcza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі зь гісторыяй спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміі Краёвай.

25 сакавіка 2021 года да Пачобута прыйшлі зь ператрусам і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскай турме. Таксама ў сакавіку затрымалі старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс. Ім абодвум закідаюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму».

24 лютага стала вядома, што “следства” па крымінальнай справе Анджэя Пачобута працягнута яшчэ на тры месяцы.