28 сакавіка Гродзенскі абласны суд Беларусі пачне разгляд крымінальнай справы грамадзянкі Расеі Сафіі Сапегірасказаў Бі-бі-сі адвакат сям’і Антон Гашынскі.

Сапега абвіначваецца ў адміністраванні телеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» (прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім), у якім публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў. Яе абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкула 130 КК Беларусі — распальванне варожасці, і па шэрагу менш цяжкіх артыкулаў.

Сафіі пагражае шэсць гадоў турмы — гэта мінімальны тэрмін па гэтым артыкуле з улікам заключанага Сапегай дасудовага пагаднення са следствам.

Расследаванне яе справы праводзілася ў Менску, але справа перададзеная на разгляд у Гародню — магчыма, таму, што Сапега прапісаная ў горадзе Ліда Гарадзенскай вобласці, піша Бі-бі-сі.

Сафія Сапега была арыштаваная 23 мая 2021 года разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі самалёта ў Мінску.

У снежні мінулага года яна падала Лукашэнку прашэнне аб памілаванні.