Гэт­кі­мі сло­ва­мі-клі­ча­мі ві­та­юц­ца і раз­віт­ва­юц­ца бе­ла­ру­сы ў час важ­ных гі­ста­рыч­на-па­лі­тыч­на-гра­мад­скіх па­дзей на сва­ёй Баць­каў­ш­чы­не, ці там, дзе б не за­кі­нуў іх жыц­цё­вы ці пры­му­ша­ны міг­ран­ц­кі лёс. Тое, што ў гі­сто­рыі на­ша­га на­ро­да быў аб’­яў­ле­ны Акт 25 Са­ка­ві­ка 1918 го­да, вы­ве­ла бе­ла­ру­скую дзяр­жаў­насць на ўзро­вень ле­гі­тым­на­га яе быц­ця на ге­а­па­лі­тыч­най кар­це све­ту — та­ды ў мі­ну­лым, за­раз і ў бу­ду­чы­ні. За­па­вет Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі ўскла­дзе­ны на на­шы пле­чы і ду­шы ёсць адзін — кож­ны на­род, які ад­чу­вае ся­бе ад­каз­ным за ся­бе і сваю бу­ду­чы­ню, аба­вя­за­ны ба­ра­ніць, ахоў­ваць і за­хоў­ваць па­мяць пра не­за­леж­насць. Ка­лі гэ­та­га не ра­біць, то гі­сто­рыя, ці Бо­жае па­ка­ран­не пры­су­дзіць нас на па­ні­жэн­не, выс­мей­ван­не і блу­кан­не па гэ­тай зям­лі ў са­мо­це, адзі­но­це і дэ­на­цы­я­на­лі­за­цыі, асаб­лі­ва ка­лі ва­кол ідуць вой­ны, ге­а­па­лі­тыч­ныя пе­ра­а­ры­ен­ці­роў­кі, жа­хі па­лі­тыч­най здра­ды, ці жыц­цё ва ўмо­вах аку­па­цыі.

Мы за­раз у гэ­тыя дні і га­ды па­він­ны па­хі­ліць з удзяч­нас­цю га­ло­вы пе­рад усі­мі пе­ра­ем­ні­ка­мі струк­тур Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі, якім ужо звыш ста га­доў пры­хо­дзіц­ца тры­маць ідэю бе­ла­ру­скай не­за­леж­нас­ці па‑за ме­жа­мі сва­ёй Ра­дзі­мы. Не здра­дзіць бел-чыр­во­на-бе­ла­му сця­гу і гер­бу Па­го­ня ў час са­вец­ка­га і ня­мец­ка­га та­та­лі­та­рыз­маў, па­на­ван­ня фа­шыз­му, ка­му­ніз­му, пу­ці­ніз­му і лу­ка­шыз­му. Дзей­насць Ра­ды БНР у эміг­ра­цыі ей­ным го­ла­сам не да­зва­ля­ла за­бы­ваць на­ро­дам воль­на­га све­ту і на­ро­дам пад­ня­во­ле­ным роз­ны­мі дык­та­ту­ра­мі, што Бе­ла­русь мае сваё пра­ва на не­за­леж­насць і дэ­ма­кра­тыю.

Ця­пер із­ноў, зна­хо­дзя­чы­ся ў аку­па­цый­най, ма­скоў­скай пра­сто­ры, пад сі­стэм­най дык­та­ту­рай крам­лёў­ска­га стаў­ле­ні­ка Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі, мы аж над­та доб­ра па­він­ны ра­зу­мець, што поў­ная пе­ра­мо­га і за­ма­ца­ван­не бе­ла­ру­скай не­за­леж­нас­ці на­сту­піць та­ды, ка­лі рэ­га­ліі і паў­на­мо­цтвы БНР змо­гуць із­ноў вяр­нуц­ца ў Мінск — там, дзе бы­лі яны аб’­яў­ле­ны на­шым на­ро­дам у са­ка­ві­ку 1918 го­да. Фак­тар бе­ла­ру­скай па­лі­тыч­най гі­сто­рыі па­він­ны браць аба­вяз­ко­ва пад ува­гу ўсе ця­пе­раш­нія па­лі­ты­кі, хто ў вы­ні­ку та­кіх, ці ін­шых сва­іх ра­шэн­няў бя­рэ на свае пле­чы зма­ган­не з сён­няш­нім рэ­жы­мам на род­най зям­лі. Та­му зак­лі­каю, каб яд­нан­не ва­шых ам­бі­цый і роз­на­га­лос­сяў ад­бы­ва­ла­ся ме­на­ві­та пад ты­мі гі­ста­рыч­ны­мі струк­ту­ра­мі, ідэ­я­мі і на­дзе­я­мі, праз якія і да­гэ­туль ба­ро­нім сваю дзяр­жаў­насць і на­цы­я­наль­ныя го­нар і год­насць. Гі­сто­рыя мно­гіх дзяр­жаў і на­ро­даў ву­чыць нас ад­на­знач­на, што ка­лі не бу­дзе та­ко­га зва­ро­ту і па­лі­тыч­най пе­ра­ем­нас­ці, гэ­та бу­дзе зна­чыць, што не ра­зу­ме­ем мы на­шай ду­хоў­най сі­лы, але і ад­на­час­на не ўсве­дам­ля­ем ад­каз­нас­ці за мі­ну­лае, якое з’яў­ля­ец­ца апі­рыш­чам для веч­нас­ці.

Ус­ве­дам­лен­не ад­каз­нас­ці ка­жа нам, як ва ўмо­вах дык­та­ту­ры, ма­ю­чай свой па­ча­так у да­лё­кім 1994 го­дзе, за­ма­ца­ва­най ця­гам гэ­тых усіх га­доў кры­вёй, смер­ця­мі, ка­та­ван­ня­мі, па­цы­фі­ка­цы­яй па­лі­тыч­най ак­тыў­нас­ці гра­мад­ства, аба­ра­ніць не­за­леж­насць і не да­пус­ціць да фі­зіч­на­га вы­ніш­чэн­ня бе­ла­ру­ска­га на­ро­да, уцяг­ну­та­га за­раз яш­чэ ў ва­ен­ную ма­хі­ну крам­лёў­скай па­лі­ты­кі. Гэ­та вык­лі­кі для сап­раў­д­ных лі­да­раў на­цыі пас­ля па­ра­зы пра­тэс­ных бе­ла­ру­скіх па­дзей жніў­ня 2020 го­да, ця­пе­раш­няй аг­рэ­сіі Ра­сеі на Ук­ра­і­ну, мі­лі­тар­най і па­лі­тыч­най аку­па­цыі Бе­ла­ру­сі з ма­ры­я­не­тач­ным, дык­та­тар­скім кі­ра­ван­нем Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі.

Адзін з ін­ст­ру­мен­таў кож­на­га дык­та­та­ра і лю­бых мі­лі­тар­ных ці ва­ен­ных дзе­ян­няў гэ­та бяз­лі­тас­нае ска­ры­стоў­ван­не мір­на­га на­сель­ні­цтва ў сва­іх па­лі­тыч­на-ва­ен­ных мэ­тах. Та­му ад Пер­шай су­свет­най вай­ны коль­касць цы­віль­ных ах­вяр не­па­мер­на рас­це ў па­раў­нан­ні да страт вай­ско­вых пад­раз­дзя­лен­няў. Няй­на­чай дзе­ец­ца і за­раз. Цы­віль­ныя ах­вя­ры вай­ны гэ­та так­са­ма за­лож­ні­кі яш­чэ ад­на­го спла­на­ва­на­га пра­цэ­су — вык­лі­кан­не та­кой хва­лі бе­жан­ства, якое ў сён­няш­нім све­це сва­ім маш­та­бам раз­ва­ліць гас­па­дар­ча-фі­нан­са­выя і куль­тур­ныя струк­ту­ры па­а­соб­ных дзяр­жаў ці іх­ніх струк­тур­ных ут­ва­рэн­няў.

А вык­лі­кан­не па­лі­тыч­най хва­лі міг­ра­цыі гэ­та бе­зу­моў­на адзін са спо­са­баў на за­ма­ца­ван­не сва­ёй ула­ды і пас­лаб­лен­не на­дзеі лю­дзей на пе­ра­мо­гу над дык­та­та­рам. Мы за­раз разумеем, што адз­на­ча­ная на­мі 104-ая га­да­ві­на Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі даз­ва­ляе нам як ні­ко­лі рэ­аль­на гля­дзець і ба­чыць на свае во­чы, што сло­вы пра най­вы­шэй­шую ца­ну не­за­леж­нас­ці, за якую пры­хо­дзіц­ца рас­п­лач­вац­ца на­ро­дам, гэ­та не толь­кі лі­та­ра­тур­ная па­фас­насць, але ўскла­дзе­ныя люд­скія жыц­ці на ал­та­ры гі­сто­рыі і пе­рад Бо­гам.

Яў­ген Ва­па