У Супраслі пад Беластокам увечары 23 сакавіка прайшла сустрэча, прысвечаная зняволеным роўна год таму дзеячам Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту.

Сустрэча ў вядомым тэатры “Вершалін” сабрала шэраг ведамых асобаў і палітыкаў. Прыехалі пасол Сойму Роберт Тышкевіч, апошні амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, міністр канцылярыі старшыні Рады Міністраў Польшчы Ян Міхал Дзедзічак, падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі, кіраўніцтва арганізацыі Wspólnota Polska, дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска ды іншыя.

Адкрылі сустрэчу рэгіянальная кіраўнічка Wspólnoty Polskiej Анна Кетліньска адзін з kідараў Саюзу палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі, а вяла дыскусію ведамая журналістка Марыя Пшэломец. Сярод прысутных былі беларускія і польскія грамадскія лідары з Гарадзеншчыны, шматлікія журналісты.

Дэкарацыя ў тэатры “Вершалін”
Артур Міхальскі
Удзельнікі дыскусіі
Ян Міхал Дзедзічак
Роберт Тышкевіч