Cтаршыню непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс перавялі пад хатні арышт. Цяпер яна знаходзіцца ў вёсцы каля Гародні разам са сваёй сям’ёй.

Прашэння аб памілаванні яна не пісала. Аднак маці Анжалікі Борыс папрасіла Лукашэнку вызваліць яе дачку. Борыс нельга ні з кім кантактаваць, паведаміў сябар Саюзу палякаў Беларусі Марк Занеўскі.
Анжаліка Борыс была затрыманая год таму, 23 сакавіка 2021 года. Яна праходзіць па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці». Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Берасця Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.
Гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут, арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, працягвае заставацца за кратамі.