У Гародні звольнілі Альбіну Семянчук — кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржуніверсітэта. 23 сакавіка стала вядома, што з ёй не працягнулі кантракт.

Яна прыйшла працаваць ва ўніверсітэт пасля заканчэння аспірантуры ў Акадэміі навук у 1996 годзе. Займалася вывучэннем гістарычнай думкі ў ВКЛ, беларуска-літоўскіх летапісаў і польскіх хронік.

Раней працу ва ўніверсітэце згубілі прафесар Аляксандр Мурашоў, які ў жніўні 2020 года напісаў адкрыты ліст Лукашэнку, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Валянцін Аскірка, кандыдатка педагагічных навук, дацэнтка Марына Салтыкова-Валковіч і іншыя. Яшчэ раней, у час калі гарадзенскім аблвыканкамам кіраваў Сямён Шапіра, з гарадзенскіх універсітэтаў звольніклі многіх беларускамоўных выкладчыкаў.

Цяперашняя рэктарка ўніверсітэта Ірына Кітурка таксама гісторык, раней працавала поплеч з тымі, каго цяпер звальняе.