У Гародні пачынаецца суд над палітзняволенай грамадзянкай Расіі Сафіяй Сапегай.

Гарадзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы грамадзянкі Расеі і палітзняволенай Сафіі Сапега, якую абвінавачваюць адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Нагадаем, Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Расследаванне яе справы праводзілася ў Менску, але справа перададзеная на разгляд у Гародню, магчыма, таму, што Сапега прапісаная ў горадзе Ліда Гарадзенскай вобласці.

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.