Былога палітвязня, гарадзенца Ігара Банцэра выклікаюць у Следчы камітэт

28 сакавіка яму патэлефанавалі з Гарадзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта і запрасілі на размову. Па словах таго, хто тэлефанаваў, ім прыйшоў запыт з Менску. З якога менавіта ведамства — не ўдакладнілі.

Ігара апытаюць па крымінальнай справе ў якасці сведкі. Па якой справе — невядома. Банцэр пойдзе ў Следчы камітэт заўтра, 29 сакавіка. Выдаць позву гродзенцу адмовіліся.

Сам Ігар лічыць, што гэта звязана з пераследам левых актывістаў з Мазыра.