28 сакавіка позна ўвечары супрацоўнікі Следчага камітэту шукалі грамадска-палітычнага актывіста Ежы Грыгенчу. Яны заявіліся ў гарадзенскую кватэру грамадскага актывіста, хоць ведалі, што Грыгенча даўно знаходзіцца за мяжой у Польшчы.

Ежы Грыгенча цікавіў супрацоўнікаў СК нібыта як сведка. Па якой канкрэтна справе – яны не паведамілі.

Ежы Грыгенча – ведамы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, які цягам астатніх гадоў шматразова затрымліваўся, штрафаваўся і быў зняволены на сутках у ІЧУ. Апошнія арышты паводле сфабрыкаваных адміністрацыйных справаў ён адбываў у жніўні 2020 году, тады яго завезлі адбываць 10-дзённы арышт ажно ў Слонім, потым у верасні адбываў арышт на 10 сутак у Гародні, у снежні – трое сутак у Гародні, а ў лютым 2021 года – трое сутак у Лідзе (тады ж яго аштрафавалі на 50 базавых велічынь).