Былы палітвязень Ігар Банцэр выйшаў пасля допыту ў Следчым камітэце, куды яго выклікалі як сведку.

На допыт ён узяў з сабой рэчы на выпадак арышту. Гутарка доўжылася паўгадзіны. Ігар адмовіўся ад дачы паказанняў. Яго прасілі даць падпіску аб неразгалошванні, але ён адмовіўся падпісваць дакументы. Тады яму прыгразілі артыкулам 407 КК «Разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння».

Па гэтым артыкуле тры месяцы арышту адбыў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалай Казлоў. Ён выйшаў на волю 26 сакавіка.