Анджэй Пачобут атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Польшчы. 31 сакавіка прайшло ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод Wiktory 2021.

Гэта ўзнагарода польскай Акадэміі Тэлевізійнай, якая была заснавана ў 1985 годзе, і якую ўручалі пасля сямігадовага перапынку.

Падчас мерапрыемства гучала тэма вайны ва Украіне, таму ў пачатку ганаровага SuperWiktora уручылі прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, а статуэтку атрымаў міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба, які знаходзіцца з візітам у Польшчы.

„Гэта вайна ідзе таксама дзеля вольнасці вашай краіны. Мы хочам, каб Польшча ніколі не перажывала таго, што цяпер перажывае Украіна”, – адзначыў Кулеба.

Статуэтку ў катэгорыі „Журналіст года” прызналі Анджэю Пачобуту. Актывіст Саюза палякаў у Беларусі, журналіст, ужо больш за год знаходзіцца за кратамі, ён прызнаны палітычным вязнем.