
ПЭН-клуб Паўднёвай Афрыкі выпусціў падкаст на ангельскай мове пра Алеся Бяляцкага.
У падкасце пад назвай «Пустое крэсла« вядуцца гутаркі пра пісьменніцтва, свабоду самавыяўлення, трываласць і салідарнасць у часы пандэміі COVID-19.
Кожны з пяці выпускаў прысвечаны пісьменніку ў зняволенні, які трапіў пад пераслед, рэалізуючы сваё права на свабоду думкі і свабоду выказвання.
Адзін з выпускаў прысвечаны сябру Беларускага ПЭНа Алесю Бяляцкаму, які ўжо больш за 8 месяцаў знаходзіцца за кратамі.
Падтрымаць Алеся Бяляцкага:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Алесю Віктаравічу Бяляцкаму
