Палітзняволеная Марфа Рабкова пачала атрымліваць лячэнне ў СІЗА-1, але часткова

Ёй зрабілі аналізы на гармоны, а таксама пачалі ўнутрывенна даваць антыбыётыкі.

Тым не менш, не прымаецца мер па даследаванню шчытападобнай залозы Марфы. Таксама ёй не даюць магчымасці прайсці лячэнне ў стаматолага ўжо 9 месяцаў. Як вядома «Вясне», зубы Рабковай працягваюць крышыцца. Яны ў глыбокіх трэшчынах, і Марфа намагаецца есці вельмі акуратна, бо баіцца, што яны папросту разваляцца.

Нагадаем, здароўе Марфы ў СІЗА-1 сур’ёзна пагаршаецца: праваабаронца ўвесь час адчувае болі ў жываце, у яе запаліліся лімфавузлы на шыі, у шчытападобнай залозе было выяўлена шмат ачаговых утварэнняў і кістаў, у малым тазе знайшлі вадкасць.