У Шчучыне прадстаўнікі сілавых структур затрымалі маладога мужчыну, яго імя не паведамляецца.

Затрымала яго ГУБОП з Гародні за тое, што ўвосень 2021 года малады чалавек зарэгістраваўся ў чат-боце “Перамога”.

Затрыманага прымусілі запісаць на камеру “пакаяннае відэа”. Уладны тэлеграм-канал не паведаміў, ці адкрыта па гэтым факце крымінальная справа. Па досведзе падобных выпадкаў, трэба меркаваць, што маладому чалавеку пагражае крымінальны пераслед.