
Вядомая градзенская адвакатка Юлія Юргілевіч, якая абараняла людзей па палітычна матываваных справах, пакінула Беларусь. Яна была адвакаткай мастака Алеся Пушкіна і гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука.
На Юргілевіч цэлы час ішоў ціск з боку сілавых структур, а пасля, у канцы лютага бягучага году, яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі, з дзіўнай фармулёўкай, за нібыта «сістэматычныя парушэнні заканадаўства» і пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. Такім чынам яна не здолела працягнуць сваю прафесійную дзейнасць.
Юргілевіч як адвакатка бараніла Пушкіна, Ермашука, яшчэ шэраг гарадзенцаў. Акрамя гэтага яна бралася абараняць у судзе трох абвінавачаных па так званай «справе Зельцара».