У Гародні 7 красавіка з’явіліся антываенныя малюнкі. Яны прысвячаліся памяці нявінна забітых ва ўкраінскім горадзе Буча.

Жыхары гораду ўбачылі малюнкі з раніцы на асфальце і ў падземным пераходзе. На асфальце былі намаляваныя абрысы сілуэтаў, якія нагадвалі забітых людзей. Напомнім, што пасля вызвалення гораду Буча ад расейскіх акупантаў, там на вуліцах знайшлі шматлікія целы забітых.

Невядомыя беларускія патрыёты напісалі таксама ў Гародні на асфальце заклік “Нельга забіваць людзей!”. Такія ж выявы з’явіліся на Старым мосце гораду. А ў падземным пераходзе было напісана “Не вайне”.