Намесніца старшыні гарадзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Светлана Варяница не хавае сваёй сімпатыі да расейскай акупацыі Беларусі і Украіны. У сацсетках яна пахвалілася сваімі новымі брошкамі ў выглядзе акупацыйных сімвалаў.

Вараніца называе сябе блогерам і з’яўляецца адкрытай прыхільніцай Лукашэнкі, Пуціна і вайны ва Украіне.