Жонка палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна не змагла патрапіць да мужа — ён знаходзіцца ў карцары.

«Натуральна, ніякіх навін ад Алеся няма, – расказала «Народнай Волі» Яніна, жонка мастака.

– На гэтым тыдні я спрабавала патрапіць да мужа, прыехала ў Мінск у следчы ізалятар на Валадарскага, але мяне не пусцілі. Сказалі, што сустрэча немагчыма, бо вязень адбывае пакаранне ў карцары. А выйсці з яго павінен, здаецца, толькі 11 красавіка».

Яніна кажа, што не валодае інфармацыяй ні пра стан здароўя мужа, ні пра тое, ці будзе ён абскарджваць рашэнне першай судовай інстанцыі.

«Поўны інфармацыйны вакуум. Але спадзяюся, што пасля таго, як Алесь выйдзе з карцара, мне ўсё-такі дазволяць сустрэцца з ім».