Памежная служба Польшчы паведамляе пра інцыдэнты, што здарыліся на беларуска-польскай мяжы.
9 красавіка ў раёне вёскі Дубічы-Царкоўныя лукашэнкаўскія сілавікі перакінулі праз агароджу на мяжы драўляны масток і закідалі камянямі польскі патруль, выкрыквалі абразы на іх адрас.

Мяркуецца, што планавалася спроба нелегальнага пераходу мяжы. У той дзень з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі патрапіць 14 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Турцыі, Ірака, Сірыі.

Ранкам 10 красавіка побач з вёскай Чарэмха лукашэнкаўскія памежнікі закідалі камянямі польскіх памежнікаў. У гэты ж час, як паведамляе памежная служба, група мігрантаў незаконна перабралася ў Польшчу.

У выніку затрымалі шэсць грамадзян Емена, чытырох з Сірыі і аднаго з Судана.