У Беластоку 10 красавіка прайшла чарговая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Яна традыцыйна прайшла на вуліцы Электрычнай насупраць консульства Рэспублікі Беларусь. Акцыю арганізавала беларуская дыяспара Падляшша. На акцыі выступілі Ян Абадоўскі, Марына Ляшчэўская, Дзяніс Чашчэвік, іншыя. Сярод заклікаў да салідарнасці ў прамовах гучала падтрымка народу Украіны ў яго вайне з расейскім агрэсарам. Было шмат плакатаў, луналі беларускія і ўкраінскія сцягі.