Затрыманаму раней гарадзенцу Андрэю Сцепаненку змянілі меру стрымання – яго выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб невыездзе.

Пра гэта Сцепаненка напісаў у сваім Інстаграме. Ён паведаміў, што раней не паведамляў пра гэта, каб не сурочыць.

Андрэя Сцепаненку затрымалі яшчэ ў лютым бягучага году і не выпусцілі пасля адміністрацыйнага арышту. На яго пачалі ўслед яшчэ крымінальную справу. 13 красавіка ў 14.45 у судзе Кастрычніцкага раёну Гародні яго пачнуць судзіць за нібыта знявагу Лукашэнкі. Фігуруе сумнавядомы артыкул 368 Крымінальнага кодэксу.