Палітзняволенага палітычнага блогера Эдуарда Пальчыса перавялі ў наваполацкую ПК №1. У гэтай калоніі свае тэрміны адбываюць 58 палітвязняў.

Нагадаем, Пальчыса абвінавацілі па чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

• арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
• арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
• арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
• арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

17 снежня яму прысудзілі (https://spring96.org/be/news/106121) 13 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце Эдуарда:

  • ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Эдуард Аляксандравіч Пальчыс