У Шчучыне мясцовага хлопца будуць судзіць за “надругательство” над чырвона-зялёным сцягам.
6 красавіка малады чалавек, які, як сцвярджае міліцыя, быў выпіўшы, садраў цяперашні дзяржаўны сцяг з кранштэйна на будынку пошты.

Абвінавачаны расказаў, што разам з сябрамі яны былі ля будынку аддзялення пошты, стаялі там і курылі. У пэўны момант ён вырашыў пазабаўляцца, зняў чырвона-зялёны сцяг і пайшоў з ім гуляць па вуліцах гораду.
Па гэтым факце пачата крымінальная справа паводле артыкулу 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Справу вядзе Шчучынскі раённы аддзел Следчага камітэту. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Паводле інфармацыі СК, хлопец нідзе не працуе, жыве з бацькамі і злоўжывае алкаголем. Раней яго судзілі за рабаўніцтва і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і за выпіванне спіртных напояў у грамадскіх месцах.
Маладога чалавека ўзялі пад варту, яго прозвішча не называецца.