У Гародні затрымалі і бацьку засуджанага напярэдадні Андрэя Сцепаненкі — яго абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады.

Раніцай 14 красавіка бацьку Андрэя Сцепаненкі затрымалі і павезлі на допыт — на абвяшчэнне прысуду сыну ён не трапіў.

Паводле папярэдняй інфармацыі бацьку Сцепаненкі інкрымінуюць артыкул 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).