16 красавіка свой 49-ы дзень нараджэння Анджэй Пачобут сустракае ў турме. Палітвязень па-ранейшаму за кратамі. “Следства” па яго крымінальнай справе падоўжана чарговы раз, цяпер да 25 траўня. Актывіст Саюза палякаў у Беларусі, журналіст, ужо больш за год знаходзіцца за кратамі, быў затрыманы 25 сакавіка 2021 году.

48-гадовы Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ). Прыйшоў у журналістыку ў 2002 годзе. Працаваў у першых незалежных гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niemna («Голас з-над Нёмана»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Magazyn Polski na uchodźstwie, карэспандэнтам выданьня Gazeta Wyborcza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі зь гісторыяй спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміі Краёвай.

25 сакавіка 2021 года да Пачобута прыйшлі зь ператрусам і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскай турме. Яму інкрымінуюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму» (частка 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу).

Паводле Rzeczpospolita , якое спасылаецца на былога сукамерніка Пачобута, у перыяд з 14 красавіка па 21 траўня 2021 года Анджэя Пачобута ўтрымлівалі ў следчым ізалятары на Валадарскага ў камеры, дзе свае апошнія дні праводзяць асуджаныя на смерць.

Перапіска з Анджэем Пачобутам вельмі нерэгулярная. Яму не перадаюць бальшыню дасыоаных лістоў, ад яго лісты таксама прыходзяць з вялікімі перапынкамі.

Але ліставаць палітвязням абавязкова трэба. Анджэю Пачобуту лісты трэба дасылаць на наступны адрас: 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Следчая турма №8., Пачобуту Андрэю Станіслававічу