26 красавіка, у 36-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, пройдзе Чарнобыльскі шлях у Вільні. Ініцыятарам гэтага традыцыйнага шэсця выступіў Экадом. Збор і мітынг у 18:00 на Лукішскай плошчы ў Вільні, а з 19:00 адбудзецца шэсце да помніка «Маці Чарнобыля».

26 красавіка — гэта не толькі дзень гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, але і дзень заснавання Праваабарончага цэнтра «Вясна». У 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўладамі быў разагнаны шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб’ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем’ям. Так узнікла «Вясна».