Паводле інфармацыі сяброў БСДП, 18 красавіка ў сваім доме быў затрыманы барысаўскі сябра БСДП Ігар Леднік. Аднапартыйцы сцвярджаюць, што дамоў да Ігара Ледніка прыехаў аўтамабіль з гарадзенскімі нумарамі.

Гэта ўжо трэцяе затрыманьне Ледніка за апошні час. Раней яго двойчы каралі соднямі за “адміністрацыйныя правапарушэнні”.

Нагадаем, што Ігар Леднік – інвалід другой групы: мае праблемы з сэрцам.

Прычыны затрымання ўдакладняюцца.

Апроч таго, што Ігар Леднік з’яўляецца намеснікам старшыні барысаўскай БСДП Грамада, ён яшчэ ёсьць адказным сакратаром Міжнароднага камітэту “За Будапешцкі мемарандум”, і намеснікам дырэктара ГА “Інстытут даследаванняў расейскай агрэсіі”.