Гарадзенец Ігар Банцар па рашэнні суда заплаціць 81 рубель 66 капеек віцебскай «хіміі» і 64 рублі дзяржпошліны

Такое рашэнне прыняла суддзя Вольга Шуманская. Ігар будзе абскарджваць рашэнне — для таго, каб адбыліся сістэмныя змены ў законе.

Яго судзілі за нявыплату камунальных паслуг за пражыванне ў спецінтэрнаце ПУАТ №9. Ігар настойваў на тым, што ў той час, за які ён павінен заплаціць, ён быў у ШІЗА — 83 дні са 130, паведамляе @nebovkletku