Увечары 21 красавіка ў Гародні была затрыманая міжнародны сакратар Беларускага незалежнага прафсаюза, сяброўка БСДП Лізавета Мярляк. Верагодна, гэтае затрыманне ёсць працягам хвалі рэпрэсіяў супраць актывістаў незалежных прафсаюзаў.

Пазней прыйшла інфармацыя, што Мярляк усё ж адпусцілі.

Лізавету Мярзляк за прафесійную прафсаюзную дзейнасьць затрымліваюць ужо ня першы раз. У жніўні 2020 года яе арыштавалі і пакаралі штрафам на 270 беларускіх рублёў за ўдзел у акцыях пратэстаў.