26 красавіка 1996 года падчас Чарнобыльскага шляху ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб’ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем’ям. Так узнік Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Цягам ужо 26 гадоў праваабаронцы «Вясны» абаранялі і працягваюць абараняць правы грамадзянаў і адстойваюць іх інтарэсы перад дзяржавай на нацыянальным і міжнародным узроўні. Але сямёра праваабаронцаў будуць сустракаць 26-годдзе «Вясны» за кратамі. Гэта Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова , Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

📍Заклікаем вас далучыцца да віншавання вясноўцаў і пакінуць словы падтрымкі на віртуальнай дошцы (https://padlet.com/freeviasna/26years). Мы раздрукуем іх і перадамо нашым калегам і каляжанкам за краты.