У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд над адразу дзесяцьмі палітзняволенымі — каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам, Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранецам, Андрэем Марачом, Данілам Чулем.

Агулам, у гэтай справе фігуруе 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы крымінальнай справы складаюць 160 тамоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, па справе з дзесяці чалавек — восем адмовіліся даваць паказанні.

Разглядаць гэтую гучную справу прызначылі суддзю Сяргея Хрыпача.

🔹 «Вясна» распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў.