
Сябры і паплечнікі Мікалая Аўтуховіча, а таксама праваабаронцы паведамілі ў сацсетках пра тое, што 16 траўня ў абласным судзе г. Гародня (вул. Карбышава, 20) мае пачацца разгляд крымінальнай справы супраць актывіста і яшчэ 11 прызначаных так званымі следчымі фігурантаў, сярод якіх ёсць афіцыйна прызнаныя палітвязьнямі Уладзімер Гундар, Вольга Маёрава, Галіна Дзербыш, а таксама іншыя абвінавачаныя: сям’я Рэзановічаў, Мельхераў, Тацяна Гарачкіна ды інш. Самога Мікалая Мікалаевіча праваабарончыя арганізацыі пакуль палітычна пераследаваным актывістам не прызналі.
Адпаведнае паведамленьне пра перадачу справы ў судовы ворган змешчанае на сайце абласной пракуратуры Гародні. Разгляд справы кожнага з фігурантаў выдзелены ў асобную вытворчасць, таму пра судовыя паседжанні ў справах супраць іншых асобаў варта ўдакладняць у сакратарыяце абласнога суда. Таксама вядома, што слуханні хутчэй за ўсё будуць адбывацца ў адкрытым рэжыме, то бок знаходжанне ў залі “суда” асобаў, якія непасрэдна не ўдзельнічаюць у працэсе, будзе дазволенае.
Аўтуховіча абвінавачваюць у цэлым шэрагу крымінальных злачынстваў, сярод якіх: “стварэнне злачыннай арганізацыі”, “спроба захопы дзяржаўнай улады” ,”акт тэрарызму”, “здрада дзяржаве”, “незаконнае перамяшчэнне праз мяжу вогнепальнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў і прыладаў” ды інш.
Адначасна сябры Мікалая Аўтуховіча паведамілі пра тое, што яму і іншым вязьням у гэтай справе з нядаўняга часу разблакавалі асабістыя рахункі, таму іх цяпер можна фінансава падтрымаць грашовым пераводам на імя вязняў.
Таксама асобна пачаты збор сродкаў на аплату паслугаў другога адваката Мікалая Мікалаевіча:
– сэрвіс без абмежаванняў, якім могуць карыстацца і жыхары Беларусі
https://bysol.org/be/private/autukhovich/?fbclid=IwAR0H7X5DJv4W4mbwxsU53R9r3dK_F01eDtR6cXsk-aLr2WnLdbliMydGkXM – рэсурс прызнаны ў РБ экстрэмісцкім фармаваннем