Праваабаронцам стала вядома, што супраць палітвязня Руслана Кузьміча распачалі новую крымінальную справу паводле артыкула 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». Два тыдні таму, жонцы Руслана паведамілі, што яго перавозяць у баранавіцкі ІЧУ, бо нібыта ён праходзіць сведкай па нейкай крымінальнай справе. Але, у выніку, стала вядома пра справу супраць Руслана.

Нагадаем, жыхара Навагрудка прызналі вінаватым паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Паводле звестак следства, 3 кастрычніка 2021 года ў адным з “дэструктыўных тэлеграм-каналаў” ён пакінуў каментар “у падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці і выкарыстання зброі” пад відэа, у якім дэманструецца выкарыстанне зброі. Кузьміча асудзілі да трох гадоў калоніі.