24 красавіка быў затрыман адміністратар Telegrаm-канала “Гродно-чат-здравомыслящих”. Вядома, што мужчына працаваў у школе. Па версіі міліцыі, ён размяшчаў у ім экстрэмісцкія матэрыялы і абражаў службовых асоб. Яго канал выдалілі пасля затрымання.

У 2020 годзе хлопец напісаў абразлівы каментар на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Зараз ён “раскаяўся” ў зробленым, было знятае чарговае прымусовае видэа. Яго будуць судзіць “за абразу Лукашэнкі” па арт.368 КК РБ і 369 КК РБ “абраза прадстаўніка ўлады”, паведамляюць праваабаронцы.